Праграма Фулбрайт па павышэнні педагагічнага майстэрства

The Fulbright Teaching Excellence and Achievement Program (Fulbright TEA)

прапануе тым, хто настаўнічае ва ўстановах сярэдняй адукацыі, магчымасць прайсці шасцітыднёвае прафесійнае навучанне ў адным з універсітэтаў ЗША.

Праграма складаецца з семінараў і лекцый ва ўніверсітэце, дзе разглядаюцца сучасныя метады навучання, студэнтацэнтраваны падыход, навучанне на аснове зместу, планаванне ўрокаў, выкарыстанне адукацыйных тэхналогій у школе, а таксама гісторыя і сістэма адукацыі ЗША. Праграма таксама ўключае не менш за 40 гадзін працы ў мясцовай сярэдняй школе ў супрацоўніцтве з педагогам аналагічнага або блізкага профілю. Апроч таго, удзел у праграме дае магчымасць пазнаёміцца са Злучанымі Штатамі і мясцовымі жыхарамі падчас культурных мерапрыемстваў.

Патрабаванні да ўдзелу

  • выкладаць замежную мову, матэматыку, фізіку, біялогію, хімію, геаграфію, грамадазнаўства, гісторыю ці іншыя дысцыпліны. Альбо выкладаць ў класах інтэграванага навучання;

  • працаваць ва ўстановах фармальнай ці нефармальнай сярэдняй адукацыі ў Беларусі ці іншай краіне;

  • мець вышэйшую адукацыю (ступень бакалаўра ці эквівалент);

  • мець мінімум тры гады досведу выкладання на поўную стаўку на момант пачатку праграмы;

  • добра валодаць вуснай і пісьмовай англійскай мовай (паўфіналісты мусяць здаць тэст TOEFL);

  • мець грамадзянства Беларусі.

Больш інфармацыі пра праграму: Fulbright Teaching Excellence and Achievement Program | Fulbright Teacher Exchanges.

Заўвагі пра адпаведнасць патрабаванням

Звярніце ўвагу: форма заяўкі з’яўляецца агульнай для аплікантаў з розных краін свету. Для асобных краін існуюць пэўныя асаблівасці. Напрыклад, для грамадзян Беларусі патрабаванне працаваць выключна ў школе не дзейнічае; да ўдзелу ў конкурсе таксама дапускаюцца асобы, якія займаюцца нефармальнымі формамі настаўніцтва, у тым ліку рэпетытарствам. Таму калі некаторыя раздзелы анкеты падаюцца вам складанымі для запаўнення або не адпавядаюць вашай сітуацыі, калі ласка, напішыце на электронную пошту belarus@americancouncils.org.

Працэдура падачы заяўкі

Прыём заявак на праграму звычайна адбываецца ў снежні-лютым адзін раз на год. Цяпер заяўкі на праграму не прымаюцца.

Калі ў вас ёсць пытанні пра праграму, калі ласка, звяжыцеся з Амерыканскімі радамі па міжнароднай адукацыі па адрасе belarus@americancouncils.org.

Адбор для ўдзелу ў праграме ажыццяўляе аддзел публічнай дыпламатыі Амбасады ЗША ў Беларусі пры падтрымцы Амерыканскіх радаў па міжнароднай адукацыі. Асобы, якія пройдуць папярэдні адбор, будуць запрошаныя на інтэрв’ю.

___________________________________________________________________

Праграма гарантуе роўныя магчымасці для ўсіх, хто падае заяўку, і не дапускае дыскрымінацыі па прыкметах расы, колеру скуры, гендарнай ідэнтычнасці, рэлігіі, нацыянальнага або этнічнага паходжання, роднай мовы, інваліднасці або абмежаваных магчымасцяў.

Праграма адкрыта для ўсіх грамадзян(-ак) Беларусі, якія адпавядаюць патрабаванням, незалежна ад іх месца жыхарства ў цяперашні час.

Калі ў вас ёсць пытанні пра праграму Fulbright TEA, калі ласка, напішыце Амерыканскім радам па міжнароднай адукацыі па адрасе belarus@americancouncils.org