American Councils у Беларусі
Аб працы American Councils у Беларусі
Больш за 25 гадоў беларускі офіс “Амерыканскіх радаў па міжнароднай адукацыі” (American Councils for International Education) падтрымлівае найважнейшую сувязь паміж кваліфікаванымі, дасведчанымі спецыялістамі(-камі) і беларускімі грамадзянамі(-камі), зацікаўленымі ў атрыманні акадэмічнай і прафесійнай адукацыі па ўсім свеце. Прадстаўніцтва арганізацыі ў Беларусі пачало працу ў 1993 годзе і было сярод першых міжнародных недзяржаўных арганізацый, якія з’явіліся ў краіне. Пасля былі адкрыты рэгіянальныя аддзяленні ў Брэсце, Гомелі, Магілёве і Віцебску. У 2003 годзе гэтыя офісы былі аб'яднаныя (Менск, Гомель і Магілёў), а ў 2008 годзе зачыненыя. У 2009 г. беларускі офіс “Амерыканскіх радаў” пераехаў у Літву, а ў 2015 г. аднавіў сваю сталую прысутнасць і з тых часоў пашырае праграмную дзейнасць у краінах Балтыі.
Аб “Амерыканскіх саветах па міжнароднай адукацыі”
Самыя паспяховыя арганізацыі і найбольш мэтанакіраваныя краіны свету супрацоўнічаюць з “Амерыканскімі радамі па міжнароднай адукацыі” ў межах культурнага абмену, моўнай падрыхтоўкі і прафесійнага развіцця.
З 1974 года геаграфія нашых адукацыйных праграм пашыралася. Сёння яна налічвае 184 краін, якія маюць важнае значэнне для нацыянальнай бяспекі, росквіту і міру. Якасць і цэласнасць нашых праграм забяспечваецца дбайнымі даследаваннямі. Удзельнікі(-цы) праграм прадстаўляюць самыя розныя пласты насельніцтва — ад старшакласнікаў(-ніц) да вучоных і спецыялістаў(-ак) у разнастайных галінах.
На сённяшні дзень больш за 120 000 чалавек узялі ўдзел у нашых праграмах. Сярод іх лідэры(-кі) дзяржаў, міністры(-кі), парламентарыі(-кі), амбасадары(-кі) і кіраўнікі(-цы) кампаній.
Місія
“Амерыканскія рады” ствараюць інавацыйныя рашэнні на скрыжаванні адукацыі, эканамічнага росту і дыпламатыі, забяспечваючы магчымасці для якаснага і змястоўнага навучання, а таксама развіваючы стратэгічныя сувязі паміж амерыканцамі і людзьмі ва ўсім свеце дзеля ўмацавання міру і супольнага дабрабыту.
Мэта
Свет, у якім адукацыя стварае шляхі для пазітыўнага ўзаемадзеяння паміж Злучанымі Штатамі і іншымі краінамі, дапамагаючы людзям і ўстановам адаптавацца, браць на сябе лідарства і паспяхова развівацца.
Кантакты
Праграмы абмену і агульныя пытанні: belarus@americancouncils.org
Праграмы EducationUSA: belarus@educationusa.org
Адрас
Pilies g. 16-9, 01403 Vilnius, Lithuania
americancouncils.org
+370 677 20092
Рэгіянальны дырэктар
Кевін Райлінг
kreiling@americancouncils.org
+370 677 20092