Праграма Фулбрайт для тых, хто выкладае ў ВНУ (FFDP)
The Fulbright Faculty Development Program (FFDP) прапануе прафесійную стажыроўку на працягу 5 месяцаў без атрымання ступені. Праграма ўключае знаёмства з лепшымі амерыканскімі падыходамі да распрацоўкі навучальных праграм, доступ да даследчых рэсурсаў, паляпшэнне прафесійных навыкаў, супрацу з амерыканскімі калегамі, правядзенне прэзентацый. Праграма адкрытая для навукоўцаў усіх акадэмічных дысцыплін.
Удзел у праграме дае магчымасць:
распрацаваць новыя курсы і ідэі для рэфармавання навучальных праграм у сваіх ВНУ;
удасканаліць уласныя педагагічныя кампетэнцыі праз назіранне за метадамі выкладання ў ЗША;
пашырыць аб'ём ведаў у сваіх галінах;
наладзіць пастаянныя прафесійныя кантакты і сувязі паміж уласнымі ўстановамі і прымаючым бокам.
Паколькі праграма не прадугледжвае атрымання акадэмічнай ступені, асобам, якія ўдзельнічаюць у праграме, не патрабуецца і не дазваляецца атрымліваць адзнакі або акадэмічныя крэдыты.
Фінансаванне
Праграма Fulbright Faculty Development Program аплачвае міжнародныя і ўнутраныя пералёты ў абодва канцы, медыцынскую страхоўку і штомесячную стыпендыю.
Патрабаванні да ўдзелу
выкладаць ва ўстанове вышэйшай адукацыі ў Беларусі ці іншай краіне на момант падачы заяўкі;
мець досвед выкладання ў ВНУ не менш за два гады на момант падачы заяўкі;
мець вышэйшую адукацыю (ступень бакалаўра ці эквівалент);
добра валодаць вуснай і пісьмовай англійскай мовай (паўфіналістам трэба будзе здаць тэст TOEFL);
мець грамадзянства Беларусі.
Працэдура падачы заяўкі
Заяўкі прымаюцца анлайн па 2 жніўня 2026 года па спасылцы: https://apply.iie.org/ffsp2027.
Усе заяўкі і дакументы прымаюцца толькі анлайн.
Парады пра запаўненне заяўкі
Адна і тая ж анкета выкарыстоўваецца для праграмы Fulbright Faculty Development Program і для праграмы Fulbright Foreign Student Program. На пачатку запаўнення заяўкі неабходна выбраць праграму, якая вас цікавіць. Крокі наступныя:
Завесці аккаунт
Абраць Fulbright Foreign Student Program, затым Start New Application
Прачытаць раздзел Welcome
Адказаць на пытанні ў раздзеле Preliminary Questions
У раздзеле Country Information знайсці трэці абзац Award Information, у ім спасылку Select/Change Award. Па спасылцы абраць адну з дзвюх праграм.
Калі пасля націскання на кнопку Start New Application вам не ўдаецца пачаць падачу заяўкі, згарніце акно браўзера пасля стварэння ўліковага запісу або ўваходу ў сістэму. Пасля гэтага скарыстайцеся прамой спасылкай на форму заяўкі і паспрабуйце яшчэ раз.
У адказ на пытанне “What is your country of permanent residence?” неабходна выбраць Belarus, нават калі цяпер вы пражываеце ў іншай краіне. Пазней у форме будзе магчымасць патлумачыць вашу сітуацыю больш падрабязна.
Адбор для ўдзелу ў праграме ажыццяўляе аддзел публічнай дыпламатыі Амбасады ЗША ў Беларусі пры падтрымцы Амерыканскіх радаў па міжнароднай адукацыі. Асобы, якія пройдуць папярэдні адбор, будуць запрошаныя на інтэрв’ю.
Запытацца пра праграму можна па адрасеbelarus@americancouncils.org.
Даты праграмы
Жнівень 2027 — студзень 2028
__________________________________________________________
Праграма гарантуе роўныя магчымасці для ўсіх, хто падае заяўку, і не дапускае дыскрымінацыі па прыкметах расы, колеру скуры, полу, рэлігіі, нацыянальнага або этнічнага паходжання, роднай мовы, інваліднасці або асаблівых патрэбаў.
Праграма адкрыта для ўсіх грамадзян(-ак) Беларусі, якія адпавядаюць патрабаванням, незалежна ад іх месца жыхарства ў цяперашні час..
Меню
Агульная інфармацыя аб праграме Фулбрайт
Праграма Фулбрайт для замежных студэнтаў (Fulbright Foreign Student Program)
Праграма Фулбрайт для навукоўцаў і даследчыкаў (Fulbright Visiting Scholar Program)
Праграма Фулбрайт для выкладчыкаў ВНУ (Fulbright Faculty Development Program)
Праграма Фулбрайт па павышэнні педагагічнага майстэрства (Fulbright TEA)
Праграма Х’юберта Хамфры (Hubert H. Humphrey Fellowship)