Праграма Фулбрайт для студэнцтва замежжа (FFSP)
The Fulbright Foreign Student Program (FFSP) дазваляе навучацца да двух гадоў ва ўніверсітэтах ЗША для атрымання ступені магістра ў галіне эканомікі, адукацыі, экалагічнай палітыкі і кіравання, міжнародных стасункаў, журналістыкі і масавых камунікацый, права, бібліятэчных і інфармацыйных навук, дзяржаўнага кіравання, грамадскага аховы здароўя і дзяржаўнай палітыкі і інш. Адбор ажыццяўляецца па выніках адкрытага конкурсу.
Праграма прапануе фінансаванне на ўвесь перыяд навучання. Грант пакрывае выдаткі на навучанне, авіябілеты, а таксама ўключае штомесячную стыпендыю і медыцынскую страхоўку. Таксама будзе магчыма прайсці прафесійную стажыроўку. Адпаведны конкурс праводзіцца ўжо ў ЗША пасля пачатку навучання.
Пры падачы заяўкі можна пазначыць універсітэты, у якіх хацелася б навучацца. Аднак залічэнне ў адзін з пазначаных у заяўцы ўніверсітэтаў не гарантавана. Канчатковае рашэнне аб залічэнні прымаецца праграмай. Звычайна на фінальным этапе прапануецца выбар з двух-трох універсітэтаў з улікам іх акадэмічных інтарэсаў, вынікаў стандартызаваных тэстаў і фінансавых аспектаў.
Даведайцеся больш пра праграму ад яе былых удзельнікаў і ўдзельніц:
Патрабаванні да удзелу
мець беларускае грамадзянства;
свабодна валодаць вуснай і пісьмовай англійскай мовай (паўфіналістам трэба будзе здаць тэст TOEFL);
мець скончаную вышэйшую адукацыю на момант падачы заяўкі (ступень бакалаўра ці эквівалент);
мець магчымасць прадставіць тры рэкамендацыйныя лісты.
Працэдура падачы заяўкі
Заяўкі прымаюцца анлайн па 2 жніўня 2026 года па спасылцы: https://apply.iie.org/ffsp2027.
Усе заяўкі і дакументы прымаюцца толькі анлайн.
Парады пра запаўненне заяўкі
Адна і тая ж анкета выкарыстоўваецца для праграмы Fulbright Faculty Development Program і для праграмы Fulbright Foreign Student Program. На пачатку запаўнення заяўкі неабходна выбраць праграму, якая вас цікавіць. Крокі наступныя:
Завесці аккаунт
Абраць Fulbright Foreign Student Program, затым Start New Application
Прачытаць раздзел Welcome
Адказаць на пытанні ў раздзеле Preliminary Questions
У раздзеле Country Information знайсці трэці абзац Award Information, у ім спасылку Select/Change Award. Па спасылцы абраць адну з дзвюх праграм.
Калі пасля націскання на кнопку Start New Application вам не ўдаецца пачаць падачу заяўкі, згарніце акно браўзера пасля стварэння ўліковага запісу або ўваходу ў сістэму. Пасля гэтага скарыстайцеся прамой спасылкай на форму заяўкі і паспрабуйце яшчэ раз.
У адказ на пытанне “What is your country of permanent residence?” неабходна выбраць Belarus, нават калі цяпер вы пражываеце ў іншай краіне. Пазней у форме будзе магчымасць патлумачыць вашу сітуацыю больш падрабязна.
Адбор для ўдзелу ў праграме ажыццяўляе аддзел публічнай дыпламатыі Амбасады ЗША ў Беларусі пры падтрымцы Амерыканскіх радаў па міжнароднай адукацыі. Асобы, якія пройдуць папярэдні адбор, будуць запрошаныя на інтэрв’ю.
Запытацца пра праграму можна па адрасеbelarus@americancouncils.org.
_____________________________________________________________
Праграма гарантуе роўныя магчымасці для ўсіх, хто падае заяўку, і не дапускае дыскрымінацыі па прыкметах расы, колеру скуры, полу, рэлігіі, нацыянальнага або этнічнага паходжання, роднай мовы, інваліднасці або асаблівых патрэбаў.
Праграма адкрыта для ўсіх грамадзян(-ак) Беларусі, якія адпавядаюць патрабаванням, незалежна ад іх месца жыхарства ў цяперашні час.
Меню
Агульная інфармацыя аб праграме Фулбрайт
Праграма Фулбрайт для замежных студэнтаў (Fulbright Foreign Student Program)
Праграма Фулбрайт для навукоўцаў і даследчыкаў (Fulbright Visiting Scholar Program)
Праграма Фулбрайт для выкладчыкаў ВНУ (Fulbright Faculty Development Program)
Праграма Фулбрайт па павышэнні педагагічнага майстэрства (Fulbright TEA)
Праграма Х’юберта Хамфры (Hubert H. Humphrey Fellowship)
Даведайцеся больш: