Агульная інфармацыя аб праграме Фулбрайт

Праграма Фулбрайт, якая рэалізуецца ўрадам ЗША ў партнёрстве з больш за 160 краінамі свету, прапануе праграмы міжнароднага адукацыйнага і культурнага абмену для матываваных і таленавітых студэнтаў(-ак), навукоўцаў, мастакоў(-чак), выкладчыкаў(-чыц) і прафесіяналаў(-ак) усіх спецыяльнасцяў для навучання, выкладання або рэалізацыі важных даследчых і прафесійных праектаў.

Адукацыйныя магчымасці ў межах праграмы Фулбрайт даступныя для грамадзян(-ак) Беларусі, якія адпавядаюць крытэрыям адбору, незалежна ад іх бягучага месца жыхарства: 

  • Праграма Фулбрайт для замежных студэнтаў(-ак) (The Fulbright Foreign Student Program (FFSP)) прапануе магчымасць навучацца ў амерыканскіх універсітэтах для атрымання ступені магістра.

  • Праграма Фулбрайт для навукоўцаў і даследчыкаў(-чыц) (The Fulbright Visiting Scholar Program (FVSP)) запрашае замежных навукоўцаў для чытання лекцый і/ці правядзення даследаванняў тэрмінам да аднаго года ў каледжах і ўніверсітэтах ЗША.

  • Праграма Фулбрайт для выкладчыкаў(-чыц) ВНУ (The Fulbright Faculty Development Program (FFDP)) прапануе прафесійную стажыроўку на працягу аднаго семестра без атрымання ступені. Праграма ўключае знаёмства з адукацыйнымі курсамі, распрацоўку навучальных праграм, збор матэрыялаў, наведванне канферэнцый, супрацу з амерыканскімі калегамі і каляжанкамі, правядзенне прэзентацый.

  • Праграма Фулбрайт па павышэнні педагагічнага майстэрства (The Fulbright Teaching Excellence and Achievement Program (Fulbright TEA)) прапануе настаўнікам(-цам) устаноў сярэдняй адукацыі магчымасць прайсці шасцітыднёвае прафесійнае навучанне ў адным з універсітэтаў ЗША. Удзельнікі(-цы) праграмы наведваюць лекцыі і семінары, назіраюць за працай амерыканскіх калег і каляжанак і атрымліваюць практычны досвед выкладання ў амерыканскай сярэдняй школе, а таксама абменьваюцца лепшымі педагагічнымі практыкамі з выкладчыкамі(-цамі) і студэнтамі(-камі) прымаючага ўніверсітэта і мясцовых сярэдніх школ.

  • Праграма Х’юберта Хамфры (The Hubert H. Humphrey Fellowship Program) прапануе выбітным спецыялістам(-кам) з розных сфер прайсці стажыроўку ў ЗША на працягу аднаго года. Удзельнікі(-цы) праграмы навучаюцца ва ўніверсітэтах (без атрымання ступені) і адначасова набываюць каштоўны прафесійны досвед.

Калі ласка накіроўвайце ўсе пытанні, якія тычацца праграм Фулбрайт для грамадзян(-ак) Беларусі, па адрасе: belarus@americancouncils.org.