Летнія інстытуты па амерыканістыцы (SUSIs) для беларускай педагагічнай супольнасці ў галіне сярэдняй адукацыі
Летнія інстытуты па амерыканістыцы для беларускай педагагічнай супольнасці і асоб, занятых у галіне сярэдняй адукацыі (Study of the U.S. Institutes (SUSIs) for Secondary Educators), — гэта інтэнсіўныя кароткатэрміновыя акадэмічныя праграмы паслядыпломнага навучання, якія даюць асобам, занятым у сярэдняй адукацыі, магчымасць паглыбіць сваё разуменне Злучаных Штатаў і ўдасканаліць выкладанне звязаных з ЗША прадметаў.
Кожны Інстытут разлічаны на 20 асоб і ўключае чатырохтыднёвую акадэмічную праграму ва ўніверсітэце, а таксама тыднёвую навучальную паездку па ЗША.
Праграма засяроджана на змесце і матэрыялах, неабходных для распрацоўкі школьных курсаў, прысвечаных Злучаным Штатам.
Праграма прапануе тры інстытуты па наступных тэмах:
Даследаванне канцэпцыі «Амерыканская мара»;
Аналіз прагрэсу і будучыні ЗША;
Даследаванне роўных магчымасцяў у навучанні, гісторыя мясцовых карэнных народаў і дэмакратыя ў ЗША (для тых, хто займае адміністрацыйныя пасады).
Да ўдзелу запрашаюцца асобы, якія працуюць у галіне сярэдняй адукацыі і жадаюць уключыць вывучэнне ЗША ў свае вучэбныя планы i/ або распрацаваць новыя курсы ў межах тэматыкі Інстытута.
Патрабаванні да ўдзелу:
мець грамадзянства Беларусі;
добра валодаць англійскай мовай;
цікавіцца тэмай Інстытута;
звычайна быць ва ўзросце ад 30 да 50 гадоў;
працаваць у галіне сярэдняй адукацыі, фармальнай ці нефармальнай, у Беларусі ці іншых краінах;
мець матывацыю, прафесійныя дасягненні і глыбокую зацікаўленасць у тэмах, звязаных з ЗША;
цікавіцца распрацоўкай, абнаўленнем або паляпшэннем вучэбных курсаў і матэрыялаў з акцэнтам на вывучэнне ЗША;
не мець ці амаль не мець досведу навучання ці падарожжаў у ЗША;
быць адкрытымі да супрацы с асобамi з розных культурных кантэкстаў;
быць гатовымі і здольнымі паўнавартасна ўдзельнічаць у інтэнсіўнай акадэмічнай праграме, грамадскай дзейнасці і адукацыйных паездках;
камфортна ўспрымаць жыццё ў студэнцкім гарадку, быць гатовымі да пражывання ў адным пакоі з іншымі ўдзельніцамі(-камі) і ўмець прыстасоўвацца да культурных і сацыяльных традыцый, адрозных ад прынятых у іх роднай краіне.
Дадатковая інфармацыя
Умовы пражывання і харчавання
На час чатырохтыднёвай рэзідэнцыі, па магчымасці, прадастаўляюцца асобныя пакоі з агульнай ваннай. Падчас навучальнай паездкі найбольш верагоднае пражыванне ў двухмесных нумарах. Харчаванне ў асноўным арганізавана на тэрыторыі кампуса, таксама ёсць доступ да кухні, каб гатаваць самастойна. Асаблівыя патрэбы ў харчаванні, рэлігійнай практыцы або медыцынскім абслугоўванні будуць улічаныя.
Страхаванне
Усе ўдзельніцы(-кі) атрымліваюць медыцынскую страхоўку Дзяржаўнага дэпартамента ў памеры $100,000 з абавязковай даплатай $25 за адно наведванне лекара і $75 за адно наведванне аддзялення неадкладнай дапамогі на ўвесь перыяд дзеяння праграмы. Лячэнне захворванняў, што існавалі да ўдзелу ў праграме, ці хранічных захворванняў) страхоўкай не пакрываецца. Падрабязнасці пра праграму страхавання можна знайсці на сайце USDOS | Seven Corners Government Solutions.
Патрабаванні і абмежаванні праграмы
Праграма прадугледжвае поўную прысутнасць на занятках, удзел ва ўсіх арганізаваных мерапрыемствах і выкананне акадэмічных патрабаванняў. Праграма інтэнсіўная, таму свабоднага часу амаль не будзе.
Веданне англійскай мовы
Асобы, якія падаюць заяўку, павінны валодаць англійскай мовай на ўзроўні, што дазваляе актыўна ўдзельнічаць у дыскусіях і акадэмічных занятках. Амерыканскія ўніверсітэты рыхтуюць матэрыялы, якія адпавядаюць высокім акадэмічным стандартам, і ўлічваюць, што ў групе могуць быць розныя ўзроўні разумення і гутарковых навыкаў англійскай мовы, а таксама тое, што яна часта з’яўляецца другой або трэцяй мовай.
Працэдура падачы заяўкі
Прыём заявак на праграму звычайна адбываецца ў снежні-студзені адзін раз на год. Цяпер заяўкі на праграму не прымаюцца.
Запытацца пра праграму можна па адрасе belarus@americancouncils.org
Адбор для ўдзелу ў праграме ажыццяўляе аддзел публічнай дыпламатыі Амбасады ЗША ў Беларусі пры падтрымцы Амерыканскіх радаў па міжнароднай адукацыі. Асобы, якія прайшлі папярэдні адбор, будуць запрошаныя на інтэрв'ю.
____________________________________________________________________
Праграма гарантуе роўныя магчымасці для ўсіх, хто падае заяўку, і не дапускае дыскрымінацыі па прыкметах расы, колеру скуры, полу, рэлігіі, нацыянальнага або этнічнага паходжання, роднай мовы, інваліднасці або асаблівых патрэбаў.
Праграма адкрыта для ўсіх грамадзян(-ак) Беларусі, якія адпавядаюць патрабаванням, незалежна ад іх месца жыхарства ў цяперашні час.