Professional Fellows Program (PFP)

Праграма PFP — гэта двухбаковая праграма міжнароднага абмену, якая спансуецца Дзяржаўным дэпартаментам ЗША. Праграма імкнецца садзейнічаць узаемаразуменню, развіццю лідэрскіх і прафесійных навыкаў, а таксама стварэнню трывалых і ўстойлівых партнёрскіх стасункаў паміж маладымі лідэрамі(-камі) ЗША і іншых краін. Асноўным элементам праграмы для замежных удзельнікаў(-ніц) з'яўляецца змястоўная пяці-шасцітыднёвая стажыроўка ў амерыканскіх арганізацыях, дапоўненая сумесным праектам у іх роднай краіне.

У праграме могуць удзельнічаць прадстаўнікі(-цы) такіх прафесійных сфер*, як 

  • Стартапы і развіццё бізнесу

  • Сацыяльнае прадпрымальніцтва 

  • Акселератары і інкубатары 

  • Малыя і сярэднія прадпрыемствы 

  • Маркетынг і кіраванне бізнесам 

  • Развіццё супольнасці

*улічваючы, але не абмяжоўваючыся імі. 

Больш падрабязную інфармацыю аб праграме можна знайсці на сайце Professional Fellows Program (americancouncils.org).

Патрабаванні да кандыдатаў(-ак):

  • быць ва ўзросце 25-35 гадоў на момант пачатку праграмы; 

  • мець грамадзянства Беларусі*; 

*падаць заяўку могуць грамадзяне Беларусі, якія пражываюць за межамі краіны, пры ўмове, што яны пакінулі Беларусь не раней за жнівень 2020 года. 

  • добра валодаць англійскай мовай; 

  • мець як мінімум два гады адпаведнага досведу працы і быць працаўладкаваным(-ай) у цяперашні час; 

  • праяўляць лідэрскія якасці і навыкі супрацоўніцтва.

Працэдура падачы заяўкі 

Заяўкі прымаюцца па спасылцы How to Apply — Professional Fellows Program (americancouncils.org) па 30 красавіка 2024 года. 

Адбор кандыдатаў(-ак) для ўдзелу ў праграме ажыццяўляецца Аддзелам публічнай дыпламатыі Амбасады ЗША ў Беларусі пры падтрымцы Амерыканскіх радаў па міжнароднай адукацыі. Кандыдаты(-кі), якія прайшлі папярэдні адбор, будуць запрошаны на інтэрв'ю.

Даты праграмы

травень — чэрвень 2025

____________________________________________________________________

Праграма дае роўныя магчымасці ўсім суіскальнікам(-цам) і не дапускае дыскрымінацыі па прыкмеце расы, колеру скуры, полу, рэлігіі, нацыянальнага або этнічнага паходжання, роднай мовы, інваліднасці або абмежаваных магчымасцяў.  

Калі ў вас ёсць пытанні аб праграме PFP, калі ласка, звяжыцеся з Амерыканскімі радамі па міжнароднай адукацыі па адрасе belarus@americancouncils.org

 

Даведацца больш:

Сайт праграмы PFP